«Вельмі прыемныя ўражанні, шмат смешных і сур'ёзных момантаў, — піша пра фільм «Два папы» ІТ-шнік і каталіцкі актывіст Арцём Ткачук. — Канечне, шмат знаўцаў пачнуць казаць пра розныя недакладнасці, выдумку, спробу паказаць Касцёл такім ці іншым.

Асабіста мне падабаецца пошук рэжысёра. Спроба ўбачыць Касцёл жывым, «пілігрымуючым», спроба паказаць непаразуменне ліберальных і кансерватыўных колаў, але ў той жа момант іх еднасць у адным Касцёле. Іх здольнасць з'есці піцу ў закрыстыі Сікстынскай капэлы. Іх здольнасць разам паглядзець футбол. Здольнасць супярэчнасцяў быць у адным Целе і пры гэтым любіць адно аднога.

Узрушылі моманты ўзаемнай споведзі Рацынгера і Бергольё.

Смешных момантаў няшмат, але ўвогуле шмат вельмі пазітыўных сцэн, не інфантыльных, не танных жартаў.

Тэмы размоваў паміж папамі былі неблагія, але па мне крыху слабаватыя. Магчыма, рэжысер хацеў каб глядач разумеў сэнс размоваў і таму выбраў трэндавыя, вядомыя кейсы.

А вось тэмы іх прыватных перажыванняў веры выдатныя былі. «Я веру ў Езуса», — нібы адмятаючы ўсялякія тэорыі ўсеагульных змоваў кажа Рацынгер Бергольё. Аўтар добра паказвае папаў як людзей, якія нягледзячы на іх статусы, застаюцца простымі веруючымі людзьмі.

Вельмі раю. Асаблівую падзяку выказваю дзецям, якія заснулі раней і далі дзве гадзіны каб ажыццявіць гэты прагляд», — піша Арцём Ткачук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0