Фільм «Аднойчы ў … Галівудзе» рэжысёра Квенціна Таранціна стаў найлепшай карцінай 2019 года па версіі Асацыяцыі кінакрытыкаў вяшчальных кампаній ЗША і Канады. Стужка атрымала галоўную ўзнагароду Critics 'Choice Movie Awards, паведамляецца ў Twitter-акаўнце прэміі.
Акцёрам года назвалі Хаакіна Фенікса за галоўную ролю ў фільме «Джокер» Тода Філіпса. Найлепшай актрысай 2019-га стала Рэнэ Зелвегер, якая знялася ў стужцы «Джудзі» Руперта Гулда. Брэд Піт атрымаў узнагароду за найлепшую ролю другога плана ў «Аднойчы ў … Галівудзе», такую ж прэмію прысвоілі Лоры Дзёрн за «Шлюбную гісторыю». Прыз за найлепшую рэжысуру падзялілі Сэм Мэндэс (1917) і Пон Джун-хо («Паразіты»).
0
0
0
0
0
0