4 студзеня ў ветэрынарную службу горада звярнулася жыхарка вуліцы Валавой, якую ўкусіла свойская жывёла. Аналіз паказаў, што ў сабакі шаленства, паведамляе Медыя-Палессе.

У аўторак, 14 студзеня, на пасяджэнні Пінскага гарвыканкама разгледзяць увядзенне каранціну на ўвесь горад, і прымуць план па прадухіленні распаўсюджвання смяротнага віруса. Будуць уведзены абмежаванні: забаронены выставы і продаж жывёл на тэрыторыі горада.

У 2019 года ў Пінску было выяўлена два ачагі шаленства. Лакальныя каранціны дзейнічаюць у горадзе з верасня мінулага года. У рамках прафілактычных мерапрыемстваў праводзіцца адлоў бадзяжных жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0