Суд Пакістана адмяніў смяротны прысуд, вынесены былому прэзідэнту краіны Первезу Мушарафу, піша AFP.

Суд Лахора прызнаў неканстытуцыйным стварэнне спецыяльнага суда, які прызнаў 76-гадовага кіраўніка вінаватым у дзяржаўнай здрадзе.

«Падача скаргі, склад суда, адбор групы пракурораў з'яўляюцца незаконнымі… І ў рэшце рэшт рашэнне было адменена», — заявіў пракурор.

«Так, ён вольны чалавек. Зараз супраць яго няма судовых разбораў», — дадаў пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0