У Следчым камітэце пацвердзілі факт гібелі ў Віцебску студэнта медыцынскага ўніверсітэта, які выпаў з акна аднаго з інтэрнатаў, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Паведамленне пра гібель маладога чалавека з'явілася ў студэнцкім тэлеграм-канале «Адлічана» днём 12 студзеня, у ім паведамлялася, што другакурснік Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта выпаў з вакна інтэрната №5 і загінуў.

Згодна з інфармацыяй тэлеграм-канала, трагедыя здарылася а 4-ай гадзіне раніцы. Зараз гэтая ж крыніца піша пра нібыта пакінутую запіску, у якой гаворыцца пра суіцыд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0