Анамальна цёплае надвор'е ў Расіі магло быць выклікана ўжываннем кліматычнай зброі ЗША, лічыць дэпутат расійскай Дзяржаўнай думы Аляксей Жураўлёў. Пра тое, што ён «не выключае» такой прычыны кліматычных асаблівасцяў бягучай зімы, ён заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі Говорит Москва.

«Я ўпэўнены, што гэта невыпадковыя кліматычныя змены», — сказаў дэпутат. Паводле яго слоў, ЗША выпрабоўвалі «кліматычную зброю» яшчэ ў часы вайны ў В'етнаме.

На думку Жураўлёва, выпрабаванні такога роду ўзбраенняў амерыканцы праводзяць пад выглядам даследаванняў. Атрыманыя вынікі яны затым выкарыстоўваюць супраць усяго свету, бо ўжыць іх толькі супраць Расіі нельга.

«Але мы праз гэта пацярпім больш за ўсіх», — лічыць расійскі парламентарый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0