Акцёр Стэн Кірш, вядомы роляй у серыяле «Горац» і сіткоме «Сябры», памёр у веку 51 года, піша bbc.com.

У паведамленні на старонцы Stan Kirsch Studio ў Facebook напісана: «Мы трагічна згубілі любімага Стэна Кірша 11 студзеня».

Яго ўдава Крысцін Грын падзякавала ўсім за любоў і падтрымку.

Стэн Кірш дэбютаваў як дзіцячы акцёр. У 1992 годзе ён зняўся ў ролі, якая стала для яго знакавай: сыграў юнака Раяна ў «Горцы».

На афіцыйнай старонцы серыяла «Горац» у Facebook таксама апублікавалі спачуванне.

«Без Стэна Кірша серыял «Горац» быў бы значна карацейшы. Ён шэсць сезонаў дадаваў свайму персанажу Рычы Раяну пачуццё гумару, дабрыні і юнацкага запалу», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошняй працай Кірша стала агучванне персанажаў у мультфільме «Непераможны» 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0