Невядомыя вынеслі з кватэры беларускага касманаўта Алега Навіцкага грошы і каштоўныя рэчы. Пра гэта паведамляе lenta.ru
У жылое памяшканне, размешчанае на першым паверсе аднаго з жылых дамоў у Маскве, злодзеі праніклі раніцай 15 студзеня. Агульная сума нанесенай імі шкоды ацэньваецца ў 900 тысяч раcійскіх рублёў (каля 30 тысяч беларускіх). Зламыснікі забралі 815 тысяч рублёў (каля 28 тысяч беларускіх), чатыры гадзіннікі і сейф з траўматычным пісталетам.
Кватэра вядомага касманаўта не ахоўваецца і не абсталяваная сігналізацыяй, таму злодзеі змаглі трапіць ўнутр і абакрасці яе, проста выламаўшы аконныя краты.
0
0
0
0
0
0