На выездзе з Мінска ў бок Брэста, літаральна за 500 метраў ад МКАД, ёсць пешаходны пераход без святлафора.

Яго можна лічыць самым небяспечным у краіне дзякуючы спалучэнню адразу некалькіх фактараў.

Пешаходу даводзіцца пераходзіць (у рэальнасці перабягаць) па дзевяць (!) палос. Фармальна ён мае перавагу, і ў выпадку аварыі будзе мець рацыю, але нашто яму рацыя на тым свеце?

Едучы ў Мінск, кіроўцы доўгі час маглі прытрымлівацца дазволенай хуткасці 120 км/г, а перад пераходам мусілі затармазіць да 70 км/г, каб не атрымаць «ліст шчасця» ад усталяванай камеры. 

Але галоўнае, што на раздзяляльнай паласе стаяла пустая будка, у якой некалі знаходзіўся пост ДАІ. Гэта збудаванне закрывала пешахода ад кіроўцы да апошняга імгнення. Але калі раптам пешаход з'яўляўся на дарозе (ці, хутчэй, з-за будынку выглядвала яго галава), кіроўцу трэба было спыніцца ў нуль.

Панарама «Яндэкса» за май 2019.

Панарама «Яндэкса» за май 2019.

Чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу, што нядаўна адзін з фактараў небяспекі прапаў. Гэтую самую будку нарэшце дэмантавалі. Пешаходаў прынамсі стала відаць.

Будкі больш няма.

Будкі больш няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?