16 студзеня на славацкім гарналыжным курорце «Ясна» сутыкнуліся два лыжнікі. Адзін з іх, 28-гадовы беларус, загінуў, паведамляе Горнаратавальная служба краіны.

Ратавальнікі пасля прыбыцця на месца трагедыі пачалі сардэчна-лёгачную рэанімацыю, пасля чаго звярнуліся па дапамогу да ўрачоў.

На жаль, нягледзячы на намаганні ўсіх спецыялістаў, 28-гадовы лыжнік з Беларусі не выжыў. Другі лыжнік, 38-гадовы славак, атрымаў траўму галавы і грудзей — яго даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0