Коля Лукашэнка (каля акна) падчас выступу на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды. Фота з сайта o-gorodok.minsk.edu.by

Коля Лукашэнка (каля акна) падчас выступу на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды. Фота з сайта o-gorodok.minsk.edu.by

Малодшы сын прэзідэнта Коля Лукашэнка ўзнагароджаны дыпломам на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскай вобласці, піша Tut.by.

Нагадаем, што Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе. Ён, а таксама яшчэ адзін вучань дзявятага класа гэтай жа школы прадстаўлялі Мінскі раён на абласным этапе алімпіяды па хіміі, які праходзіў з 13 па 17 студзеня ў Менску. Іх падрыхтоўкай займалася настаўнік вышэйшай катэгорыі Галіна Макарава.

У выніку дыплом трэцяй ступені заваяваў толькі Коля Лукашэнка. Гэта значыць, ён заняў адно з месцаў з 6-га па 10-е. Яшчэ адзін прадстаўнік Мінскага раёна — вучаніца 9 класа Заслаўскай гімназіі, яна атрымала дыплом першай ступені.

У чацвёртым, заключным, этапе рэспубліканскай алімпіяды звычайна ўдзельнічаюць ўладальнікі дыпломаў першай і другой ступеняў. Але, як патлумачылі Tut.by ва ўпраўленні па адукацыі Мінскага раёна, «па некаторых прадметах бяруць і трэцюю ступень».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0