Зніклага ў Мінску 16-гадовага Мікіту Тымірбулатава знайшлі ў Маскве. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Хлопчыка знайшлі ў Маскве. Супрацоўнікі маскоўскай паліцыі афармляюць падлетка ў прыёмнік-размеркавальнік.

Высветлілася, што Мікіта быў у гасцях у сваёй сяброўкі, якая разам з маці нядаўна пераехала з Мінска ў Маскву. З падлеткам усё ў парадку. У найбліжэйшы час ён будзе перададзены бацькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0