19 студзеня пачынае сваю работу новы размоўны клуб украінскай мовы ў Мінску. Заняткі будуць адбывацца штонядзелі ў 15 гадзін па адрасе: Мінск, вул. Гікалы, 4, Абласная бібліятэка імя А. Пушкіна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел.

Клуб разлічаны на людзей, якія валодаюць украінскай мовай на узроўні сярэдні або вышэй сярэдняга.

На занятках вы можаце: пазнаёміцца ​​з украінскамоўнымі членамі клуба, павялічыць свой слоўнікавы запас, размаўляючы па пэўнай тэме, успомніць граматыку і выкарыстаць граматычныя правілы непасрэдна ў размове, прайграйць сітуацыйныя задачы з мэтай замацавання матэрыялу, быць актыўным удзельнікам, працаваць у камандзе неабыякавых да навучання. У кожнага з вас ёсць магчымасць правесці наступныя заняткі разам з кіраўніком клуба, галоўнае — ваша жаданне і імкненне ўдасканаліць мову.

Тэма першага занятку «Стыль і стылісты».

Запісацца ў клуб, атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў групе у фэйсбуку або па тэлефоне: +375 29 103 59 98, Наталля. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.

Гэта ўжо другі размоўны клуб украінскай мовы ў Мінску. Першы працуе штонядзелі а 12-00 у Чырвоным касцёле і разлічаны на людзей, якія толькі пачынаюць вучыць украінскую. Акрамя гэтага, у Мінску адбываюцца курсы ўкраінскай мовы для дарослых (штопятніцы, у 18-00 і 19-30, вул. Румянцава, 13. Сядзіба ТБМ) і дзяцей (штосуботы, у 12-00 у Чырвоным касцёле).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0