Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэа сваёй сустрэчы з прэм'ер-міністрам Аляксеем Ганчаруком.

Зяленскі вырашыў не звальняць Ганчарука: «Я вырашыў даць вам шанец і вашаму ўраду, калі вы рашыце некаторыя рэчы, якія сёння вельмі важныя».

Нагадаем, сёння ўкраінскі прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук падаў у адстаўку.

Нядаўна выбухнуў скандал: у інтэрнэце распаўсюдзіўся аўдыязапіс, на якім Ганчарук з паплечнікамі абмяркоўваюць, што будуць казаць прэзідэнту, прычым Ганчарук заявіў, што ён «прафан» у эканоміцы, а ў Зяленскага «вельмі прымітыўнае разуменне эканамічных працэсаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0