Jari Peltoperä / Yle

Jari Peltoperä / Yle

Калі работнікі заапарка Рануа ў Хельсінкі заўважылі, што любіміца публікі, белая мядзведзіца Венера ў роспачы, яны адразу зразумелі, што з ёй нешта здарылася. Венера адмаўлялася ад ежы, і было прынята рашэнне правесці медыцынскае абследаванне. Выяўлены ў выніку хворы зуб прыйшлося лячыць проста ў бярлозе, піша Yle.fi

16-гадовая палярная мядзведзіца Венера з восені паводзіла сябе неспакойна: у яе раскалоўся зуб, і яна не магла толкам есці. Агледзець і вылечыць зуб было няпроста: 300-кілаграмовую мядзведзіцу проста так з месца на месца не зрушыш, нават калі жывёле папярэдне ўвесці наркоз. Для лячэння Венеры была сабрана цэлая каманда дактароў, якая ў выніку правяла аперацыю проста ў бярлозе.

Для ветэрынара Хелены Кунтсі гэта быў унікальны вопыт і прафесійны выклік:

— Я лячыла практычна ўсіх жывёл, якія сустракаюцца ў заапарках, пачынаючы ад гіен, але белы мядзведзь стаў маім пацыентам упершыню, — смяецца Кунтсі.

Самым складаным было перамясціць у бярлог усе неабходныя апараты: рэнтген, бормашыну, апарат для анестэзіі і прыборы, якія назіралі за паказчыкамі функцыянавання арганізма мядзведзіцы. Па зразумелых прычынах апаратуру нельга было падрыхтаваць загадзя: трэба было гэта рабіць як мага хутчэй пасля таго, як Венера атрымала укол анестэзіі.

— З пункту гледжання правядзення лячэння месца было вельмі складаным. З бярлога можна было выбрацца толькі праз дзве вузенькія адтуліны. Калі б Венера прачнулася ад анестэзіі раней часу, для нас гэта азначала б дакладную смерць, — кажа ветэрынар.

Лячэнне зубоў у палярных мядзведзяў — не самы распаўсюджаны занятак у сусветным маштабе. Аперацыя, праведзеная проста бярлозе, унікальная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0