Жанчына гуляла з сабакам недалёка ад гасцініцы «Беларусь» па набярэжнай Свіслачы. Цела мужчыны знайшоў сабака — труп ляжаў на сушы ля новага пешаходнага мастка, які злучае гасцініцу і Палац спорту. Мінчанка выклікала «хуткую» і міліцыю, паведамляюць Мінск-навіны.

Супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы Цэнтральнага РУУС пацвердзілі інфармацыю: знойдзена цела мужчыны, на выгляд прыкладна 30-35 гадоў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0