У мінулую суботу ў Аўстрыі італьянскі кіроўца збіў на дарозе трох мужчын — гэта былі беларускія дальнабойшчыкі, паведамляе Tut.by.

ДТЗ адбылося каля 12.00 у суботу ў аўстрыйскім горадзе Арнольдштайн, непадалёку ад мяжы з Італіяй і Славеніяй.

Легкавы аўтамабіль ехаў па заснежанай дарозе, а па супрацьлеглым баку ў гэты час ішлі тры пешаходы. Як мяркуецца, легкавік пры павароце направа занесла на людзей і іх прыціснула да агароджы або адкінула ў яе бок. Магчыма, адзін чалавек ад удару адляцеў у лес.

Дапамога пацярпелым прыйшла позна. У выніку аварыі два чалавекі атрымалі траўмы, адзін загінуў.

Па дадзеных паліцыі, пацярпелыя пешаходы — беларускія кіроўцы грузавікоў, якія працавалі на літоўскую кампанію. На выходных яны прыпаркавалі свае машыны ў мястэчку Тэрл-Маглерн і мелі намер хадзіць па крамах пешшу. За рулём легкавога аўто, які здзейсніў ДТЗ, быў 73-гадовы італьянец, які пражывае ў Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0