greenbelarus.info
19 студзеня адбыўся з'езд Беларускай партыі «Зялёныя», які абраў новага старшыню.
Ужо былая кіраўнічка партыі Настасся Дарафеева на новы тэрмін не балатавалася.
Новым старшынёй абраны 45-гадовы бізнэсмен Дзмітрый Кучук, які да гэтага быў намеснікам кіраўніка партыі і збольшага і прадстаўляў партыю на беларускай арэне.
Ён, напрыклад, выказваўся па актуальных пытаннях, быў адным з заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху» ды іншых акцый.