Суд у Лепелі 20 студзеня вынес прысуд па рэзананснай справе аб забойстве 2-гадовага хлопчыка, у якім абвінавачвалі яго маці — 24-гадовую мясцовую жыхарку Алену Харлянок. Вердыкт — 13 гадоў калоніі. Столькі і прасіў пракурор, піша Tut.by.

Фота: Алесь Пілецкі, Tut.by.

— Прысуд — 13 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік абласнога суда Наталля Платоненка.

У апошнім слове абвінавачаная казала, што «за тыя доўгія месяцы, што я знаходзілася ў СІЗА, я шмат чаго пераасэнсавала і зразумела: я здзейсніла самую страшную памылку ў сваім жыцці. Я вінаватая ў смерці свайго маленькага сына. З гэтым грузам на сэрцы — занадта цяжка».

Абвінавачаная прызналася, што хоча вярнуць бацькоўскія правы на другога сына, Мікіту, якога нарадзіла праз 1,5 тыдні пасля арышту.

27 мая мінулага года 23-гадовая жанчына звярнулася ў міліцыю ў Лепелі з заявай, што яе двухгадовы сын прапаў у парку. Высветлілася, што маці схлусіла. Пры вывучэнні запісаў камер відэаназірання высветлілася, што ў парку яна знаходзілася адна. Падчас агляду жылля жанчыны знайшлі цела хлопчыка. Паводле заключэння экспертыз, смерць дзіцяці наступіла ў выніку механічнай асфіксіі (задушэння). Падчас следства абвінавачаная прызналася ў страшным злачынстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру