Чачэрск на два месяцы закрылі на каранцін з-за шалёнай лісы, піша Чачэрскі веснік.

Жывёла зайшла ў двор прыватнага дома, каб пажывіцца курыцай. Сабака, які ахоўваў дом, накінуўся на лісу, пасля чаго гаспадар яе забіў. Аказалася, што ліса была шалёнай.

Цяпер на два месяцы ў горадзе аб'яўлены каранцін. За гэты час будуць агледжаны і правакцынаваны ад шаленства ўсе свойскія жывёлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0