Жыхар Мічыгана Говард Кірбі ў канцы снежня 2019 года набыў старую канапу. Ён карыстаўся ёй два тыдні, але ўвесь гэты час адчуваў дыскамфорт, паведамляе CBS.

Мужчына распавёў аб нязручнасцях сваёй дачцэ — разам яны вырашылі зняць абіўку з канапы і паглядзець, што так перашкаджае Говарду сядзець.

Унутры канапы была схаваная бляшаная скрынка з гатоўкай. Усяго ў ёй ляжала 43 тысячы даляраў.

Говард звязаўся з уладальнікам крамы і даведаўся, хто прадаў яму гэтую канапу.

Аказалася, што мэбля належала пажылому мужчыну, які нядаўна памёр. А яго родныя аднеслі канапу на распродаж, нават не здагадваючыся пра схованку.

Кірбі звязаўся са сваякамі нябожчыка дзядулі і перадаў ім скрынку з грашыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0