Эксперты Нацыянальнай камісіі аховы здароўя Кітая пацвердзілі, што новы вірус, 2019-nCoV, успышка якога зафіксавана ў краіне, пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека, перадае China.org.

Ужо былі зафіксаваныя выпадкі заражэння медыцынскага персаналу ад хворых. Колькасць хворых можа вырасці ў сувязі з маючым адбыцца святкаваннем кітайскага Новага года.

Каранавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію. Першыя выпадкі заражэння былі зафіксаваныя ў горадзе Ухань на рынку морапрадуктаў. Таму эксперты выказалі здагадку, што ён распаўсюджваецца праз прадукты з мяса марскіх млекакормячых, напрыклад бялух (белых дэльфінаў). Таксама там прадаюць курэй, кажаноў, трусоў, змей, адзначае Бі-бі-сі. Хутчэй за ўсё, сярод іх і варта шукаць крыніцу заражэння..

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру