Рэп-выканаўца Eminem (Маршал Мэтерс) паставіў новы рэкорд па хуткасці чыткі ў кампазіцыі Godzilla з новага альбома Music To Be Murdered By. У трэку ён чытае 229 слоў за 30 секундаў — 11.3 склады ў секунду. Папярэдні рэкорд таксама належыць Мэтерсу - у кампазіцыі Majesty яму ўдалося прамовіць 123 склады за 12 секундаў, 10,3 склады ў секунду, паведамляе Дождь.
Назва яго новага альбома запазычана ў Джэфа Аляксандра, які ў 1958 годзе выпусціў кружэлку Alfred Hitchcock Presents Music to Be Murdered By, у яе запісе прымаў удзел і сам рэжысёр, голас якога гучыць паміж кампазіцыямі.
Трэк Godzilla запісаны сумесна з выканаўцам Juice WRLD, які памёр у снежні мінулага года.





