Пра гэта заявіў журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, перадае БЕЛТА.
«Вядуцца кансультацыі паміж кампаніямі-суб'ектамі. Таксама вядуцца пэўныя кансультацыі на ўзроўні Міністэрства энергетыкі Расійскай Федэрацыі, канцэрна «Белнафтахім». Безумоўна, мы чакаем, што дадзеныя перагаворныя працэсы будуць працягвацца і на больш высокім узроўні», — сказаў кіраўнік канцэрна.
«Па часе я пакуль не магу вам адказаць. Спадзяюся, у найбліжэйшы час», — дадаў Андрэй Рыбакоў.
Кіраўнік «Белнафтахіма» анансаваў хуткія пастаўкі нафты ў Беларусь з альтэрнатыўных крыніц
Лукашэнка: Беларусь пастараецца абмежаваць долю Расіі ў пастаўках нафты да 40%
Беларусь купіла першую партыю нафты з нарвежскага радовішча





