Цэны на таксі могуць знізіцца з прыходам на рынак паслуг па перавозцы пасажыраў новых кампаній. Такое меркаванне выказаў сёння першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, паведамляе БелТА.
Зусім хутка ў Беларусі можа з'явіцца новы перавозчык — адна замежная платформа (Bolt) заявіла пра намер працаваць у нашай краіне. Так, з'явіцца яшчэ адзін канкурэнт, а значыць, і цэны на паслугі таксі могуць упасці.
Зараз усе службы таксі працуюць на адных умовах — і традыцыйныя, і сэрвісы інфармацыйных платформаў.





