Новы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін прадставіў склад свайго кабінета.
Урад пакінуць, у прыватнасці, віцэ-прэм'ер Віталь Мутко, міністр культуры Уладзімір Мядзінскі, міністр аховы здароўя Вераніка Скварцова і міністр асветы Вольга Васільева.
Міністр абароны Сяргей Шайгу і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў свае пасады захавалі. Новак захаваў пасаду міністра энергетыкі.
Мішусцін уступіў на пасаду кіраўніка ўрада Расіі 16 студзеня — Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні новага прэм'ера праз гадзіну пасля таго, як яго кандыдатуру ўзгаднілі ў Дзярждуме.
Іншымі двума ўказамі Пуцін увёў пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі Расіі і прызначыў на яе былога прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева.





