Уладальнік крымскататарскага тэлеканала ATR Ленур Іслямаў заявіў, што тэлеканал апынуўся на мяжы закрыцця, паведамляе Детектор медіа. Тэлеканал вяшчае з мацерыковай тэрыторыі Украіны на Крым.
Паводле яго слоў, з-за недафінансавання на ATR скарочана 45% калектыву, скарочаныя выпускі навін і спынілі жывыя эфіры.
«Мы на мяжы закрыцця. Бо апошнія некалькі месяцаў мы выходзім на поўным альтруізме. З-за недафінансавання нам давялося скараціць не толькі колькасць выпускаў навін, але і live (жывыя эфіры) з Крыма», — сказаў ён.





