Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў у ЗША (Centers for Disease Control and Prevention, CDC) пацвердзілі першы ў краіне выпадак выяўлення захворвання каранавірусам з Кітая, піша РБК

Гаворка ідзе пра пацыента, які 15 студзеня вярнуўся ў штат Вашынгтон з Кітая. Па вяртанні з паездкі ён звярнуўся да медыкаў, якія з улікам знаходжання яго ў краіне, дзе адбываецца ўспышка новага віруса, і сімптомаў западозрылі новы каранавірус. Далейшыя аналізы пацвердзілі дыягназ, гаворыцца ў паведамленні.

Успышка раней невядомага віруса, які ўпершыню быў выяўлены ў жыхароў кітайскага горада Ухань у цэнтры краіны, пачалася ў снежні мінулага года. Як мяркуецца, ён узнік на гарадскім рынку морапрадуктаў.

Пазней каранавірус распаўсюдзіўся ў такія гарады, як Пекін і Шанхай. Акрамя таго, выпадкі захворвання на новы вірус пазней былі зарэгістраваныя за межамі Кітая, у тым ліку ў Паўднёвай Карэі, Тайландзе і Японіі.

Памерлі некалькі чалавек. У аэрапортах Беларусі ўзмацнілі санітарна-каранцінны кантроль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0