Саўлюс Сквярняліс, Delfi, Kiril Čachovski

Саўлюс Сквярняліс, Delfi, Kiril Čachovski

Літва гатовая павялічыць транзіт беларускіх тавараў праз Клайпедскі марскі порт, заявіў у аўторак прэм'ер Саўлюс Сквярняліс, піша Delfi

С. Сквярняліс у аўторак абмеркаваў двухбаковыя адносіны і магчымасці ўмацавання эканамічнага супрацоўніцтва з нядаўна прызначаным паслом Беларусі ў Літве Валерыем Бараноўскім, паведаміла прэс-служба ўрада. «Літва гатова і ў далейшым супрацоўнічаць з Беларуссю ў ажыццяўленні транзіту тавараў праз тэрыторыю Літвы і Клайпедскі марскі порт, а пры наяўнасці магчымасцяў - павялічыць яго аб'ёмы», - гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада.

Па словах прэм'ера, Літву радуюць актыўныя эканамічныя сувязі паміж краінамі, а таксама расце колькасць грамадзян Беларусі, якія прыязджаюць у Літву з турыстычнымі мэтамі і па пакупкі.

Як адзначае ўрад, на сустрэчы таксама абмяркоўвалася будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?