Праваахоўнікі затрымалі мінчука, які мінулай ноччу скраў аўтамабіль «МАЗ», прыпаркаваны на вуліцы Убарэвіча, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

42-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, вяртаўся дадому пасля сустрэчы з таварышам. Пры вуліцы Убарэвіча з боку ўнутранага кальца МКАД ён пабачыў прыпаркаваны аўтамабіль «МАЗ», у якім былі не зачынены дзверы, а ў замку запальвання знаходзіліся ключы. Мужчына ўлез у кабіну грузавіка, завёў яго, аднак спроба здзейсніць паездку не ўдалася: пры руху заднім ходам ён даўся ў дрэва.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца ДТЗ, высветлілі, што ўтрыманне этылавага спірту ў выдыханым паветры ў мужчыны склала 2,8 праміле. 

Уладальнік сагнанага «МАЗа» растлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што пакінуў ключы ў замку запальвання, бо быў перакананы, што «недасведчаны чалавек» не зможа завесці транспартны сродак. Кожную раніцу гаспадар марнаваў паўгадзіны, каб завесці «МАЗ».

Характэрна, што ніякіх правоў на кіраванне транспартным сродкам у 42-гадовага мінчука не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0