Інцыдэнт адбыўся ў Брэсце 17 снежня, распавялі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

У міліцыю звярнуўся кіроўца таксі, які распавёў, што адзін з яго пасажыраў, прыехаўшы да пункта прызначэння, папрасіў пачакаць, пакуль ён сходзіць дадому па грошы. Калі ж мужчына вярнуўся, у якасці аплаты ён паклаў у салон аўтамабіля прадмет, падобны на пісталет-кулямёт.

Праведзеная балістычная экспертыза паказала, што гэта макет пісталета-кулямёта Судаева ўзору 1943 года, зробленым заводскім спосабам і канструктыўна падобным з агнястрэльнай зброяй.

Пасажыр, які абраў гэтак нетрывіяльны спосаб аплаты, ужо знойдзены. Гэта 57-гадовы жыхар Брэста. Мужчына растлумачыў, што з-за адсутнасці грошай, вырашыў аплаціць праезд сувенірнай зброяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0