Як паведамляе ДАІ Мінска ў сваім тэлеграм-канале, каля 08:20 кіроўца маршруткі Mercedes-Benz Sprinter рухаўся па вул. Вірскай з боку вул. Казінца ў напрамку Брылеўскай.
З-за невыканання дыстанцыі ён сутыкнуўся з іншай маршруткай Mercedes-Benz Sprinter, якая рухалася ў спадарожным кірунку. Пацярпелых няма, але транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.