МЗС Беларусі не атрымлівала афіцыйнага паведамлення амерыканскага боку аб рашэнні ўнесці Беларусь у спіс краін, грамадзянам якіх абмежаваны ўезд у Злучаныя Штаты. Пра гэта TUT.BY распавёў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Шупляк.

Напярэдадні ў інтэрв'ю Wall Street Journal Трамп пацвердзіў, што плануе дадаць дадатковыя краіны ў спіс тых, якім забаронены ўезд у ЗША, але не паведаміў, якія менавіта краіны будуць дададзеныя ў абноўленую версію.

Амерыканскае выданне Politico са спасылкай на крыніцы паведаміла, што спіс краін яшчэ не канчатковы і можа быць зменены, але пакуль сярод прэтэндэнтаў — Беларусь, М'янма, Эрытрэя, Кыргызстан, Нігерыя, Судан і Танзанія.

Беларускае МЗС інфармацыю амерыканскіх СМІ не каментуе.

— МЗС ніякага афіцыйнага паведамлення ад амерыканскага боку не атрымлівала. Каментаваць паведамленне СМІ не будзем, - распавёў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Шупляк.

У пасольстве ЗША ў Мінску TUT.BY гэтак жа адмовіліся каментаваць інфармацыю амерыканскіх СМІ.

Крыніца CNN паведаміла, што адміністрацыя Трампа арыентавана на іміграцыйныя візы. Калі гэта так, то турыстычныя візы і візы для дзелавых паездак застануцца даступнымі для беларусаў.

Адміністрацыя Трампа можа абмежаваць грамадзянам Беларусі уезд у ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?