Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Дзмітрый Мелікян, які ўзначальваў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» з 2005 года, больш не працуе на гэтай пасадзе. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў прэс-службе аэрапорта.

- Сапраўды, у Дзмітрыя Шалікавіча Мелікяна ўчора быў апошні працоўны дзень, — распавяла афіцыйны прадстаўнік РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» Раміна Саматханава.

Дзмітрый Мелікян быў гендырэктарам з 2005 года, за 14 гадоў пасажырапаток аэрапорта істотна вырас. Мелікян сышоў з пасады па пагадненні бакоў. Прычыну раяць удакладняць у Міністэрстве транспарту.

Цяпер выконвае абавязкі гендырэктара аэрапорта Вячаслаў Харанека. Ён быў дырэктарам аэрапорта «Мінск-1», а потым намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічным развіцці Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?