pixabay.com

pixabay.com

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) рэкамендуюць людзям не даваць незнаёмцам свае мабільныя тэлефоны, каб не трапіць на хуткі крэдыт і не пазбавіцца такім чынам грошай.

МАРГ адзначае, што сёння на рынку фінансавых паслуг шырока распаўсюджана практыка хуткага крэдытавання грамадзян. Напрыклад, абанентам, якія падключыліся да паслугі v-banking (v-кашалёк), аператар сувязі прапануе 100 рублёў у якасці беспрацэнтнага крэдыту.

МАРГ адзначае, што такія спажыўцы апынуліся ў зоне ўвагі несумленных грамадзян. Тыя просяць даць ім мабільны для тэрміновага тэлефанавання, нібыта іх тэлефон разрадзіўся. За некалькі хвілін махляр паспявае падключыцца да паслугі v-banking, перавесці атрыманыя грошы на свой рахунак, пасля чаго вяртае тэлефон гаспадару

«МАРГ перасцерагае карыстальнікаў паслугі v-banking (v-кашалёк), а таксама ўсіх грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі, і рэкамендуе не перадаваць незнаёмым асобам свае мабільныя тэлефоны», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Замест гэтага можна прапанаваць самому патэлефанаваць на патрэбны нумар, не перадаючы яму свой мабільны. Такім чынам ў махляра не будзе шанцаў скарыстацца вашымі грашыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0