10 студзеня Іллю і Станіслава Косцевых з Чэрыкава прысудзілі да расстрэлу за забойства мясцовай настаўніцы. Сястра хлопцаў Ганна 21 студзеня сустрэлася з імі.

Падрабязнасці спаткання Ганна распавяла «Нашай Ніве».

«Ілля і Стас сядзяць пакуль у Магілёве, у турме. Я бачыла іх абодвух. Але не адразу, гэта забаронена. Спачатку правяла дзве гадзіны з адным братам, пасля дзве гадзіны з другім.

Ім вельмі цяжка, яны вельмі змяніліся. Ну і ўмовы ўтрымання вельмі няпростыя: у іх тыя спецыяльныя робы з вялікімі літарамі ІМН («ісключітельная мера наказанія»), кожнага прыводзяць два канваіры з сабакамі.

Асабліва цяжка Стасу: калі яго прывялі, то яго так гайдала, што немагчыма было размаўляць. Трэсліся рукі, ногі, галава… Я змагла зразумець яго словы толькі калі крыху яго супакоіла.

Стас спачатку адмаўляўся апранаць тую робу для смяротнікаў. Маўляў, прысуд у сілу не ўступіў, а да іх ставяцца нібыта іх ужо і няма, нібыта яны не людзі. За гэта 6 сутак правёў у карцары. Але, кажа, асаблівай розніцы паміж звычайнай камерай і карцарам няма. Цяпер ён сядзіць у звычайнай адзіночцы, без сукамернікаў, гэтак жа сядзіць і Ілля, таксама адзін.

Цяпер Стас пагадзіўся апранаць робу, я патлумачыла яму таксама, што няважна, якая там ужо вопратка. Сказала яму: калі так трэба па рэжыме, то трэба апранаць, не ісці на канфлікты з кіраўніцтвам, каб горш не было.

Раней Стас бачыўся раз на тыдзень са святаром. Пасля яму чамусьці забаранілі гэтыя сустрэчы, хлопец вельмі перажываў. Я пагаварыла з адміністрацыяй, мяне запэўнілі, што праблема вырашыцца, і святара зноў пусцяць да брата.

Я б не сказала, што раней Стас быў асабліва рэлігійным. Але ж… усе мы хрышчоныя, крыжыкі носім. У царкву ходзім. Раз на год ходзім, але ўсё ж… Ну і за 9 месяцаў, пакуль ён быў пад вартай, Стас пачаў чытаць Біблію, малітоўнікі. Яму так трохі лягчэй — але ўсё роўна вельмі цяжка.

Я старалася настроіць брата, што ўсё, можа, яшчэ будзе больш-менш, не трэба лічыць, што ўсё будзе скончана. Ён хоць пасміхнуўся мне, калі сыходзіў.

Расстраляюць братоў, якія забілі настаўніцу ў Чэрыкаве. Старэйшаму 21 год, малодшаму — 19. Падрабязнасці

«І нас на тры літары ў судзе яны пасылалі!» Маці забітай настаўніцы з Чэрыкава радая расстрэльнаму прысуду

Ілля знешне вельмі змяніўся: бледны, сінякі пад вачыма… Перажывае пра тое, як усё будзе адбывацца, як расстрэльваюць. Пра сваякоў загінулай і іх радасць ад прысуду сказаў: я ўсё выдатна разумею.

Таксама Ілля папрасіў мяне напісаць падзяку начальніку турмы, што ўсё нармальна, яму нават падабаецца, толькі трохі халодна. Каб толькі трохі цяплей было, а больш нічога не трэба.

Але абодва браты ўжо гатовыя, што ўсё, гэта канец. Плакалі, што нічога нельга зрабіць.

Я яшчэ буду старацца з імі ўбачыцца. Яны папрасілі перадаць тэрмабялізну — у іх соплі, кашляюць, прастылі. Пра ежу асабліва не прасілі, разумеюць, што мне цяжка адной.

У гэты раз я яшчэ прывозіла ім кніжкі: Стасу Біблію, Іллі апавяданні і крыжаванкі, каб хоць трохі адцягнуць думкі.

Апеляцыю мы падалі. Але я не магу сказаць, ці зменіцца штосьці. Уся надзея толькі на Бога. Я ведаю, што справа на кантролі прэзідэнта. Не хачу рыхтавацца да горшага, але ведаю таксама, што такія справы фактычна вырашаныя, змяніць штосьці амаль нерэальна. Але я буду чапляцца за любы шанец пакуль ёсць магчымасць.

Усё, што залежыць ад нас, мы робім. Проста так я не гатовая аддаць дзяцей у рукі смерці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

15
Каментатар / Адказаць
28.06.2009 / 19:26
Калі ўдвух жанчыну забівалі бязлітасна, то соплі не перашкаджалі? Хаця чым Гараўскі з падзельнікамі лепш? А некаторыя з іх жывуць прыпеваючы і пад абаронай з самага верха.
10
Каментатар / Адказаць
30.01.2013 / 15:49
Забойствы пад асабістым кантролем забойцы. Іранічна.
8
Каментатар / Адказаць
03.07.2005 / 03:53
Никто не ставит вопрос о их невиновности и непричастности к жестокому убийству
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру