Фота Сяргея Гудзіліна

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын паразмаўляў сёння з пераможцамі конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці — 2019». Сустрэча са школьнікамі 8-11-х класаў прайшла ў фармаце прэс-канферэнцыі, піша БелТА.

Турчын прызнаўся, што ў школе больш за ўсё любіў вывучаць хімію, а вось алгебра прынесла яму адзіную чацвёрку ў атэстат, з-за якой ён скончыў школу з сярэбраным медалём. Яшчэ захапляўся баскетболам, гэты від спорту больш за ўсё любіць і цяпер.

Аляксандр Турчын распавёў і пра свае першае працоўнае месца: у 14 гадоў уладкаваўся на прадпрыемства, дзе выпускалі аўтамабільныя фільтры. «Іх трэба было пакаваць у прамасленную паперу — гэта рыпенне згадваю і цяпер», — дадаў ён.

Сваім дэвізам па жыцці старшыня Мінаблвыканкама назваў выказванне Фердынанда Поршэ: «Калі хочаш зрабіць нешта добра, зрабі гэта сам». Таму поспеху яму дапамагае дамагчыся любоў да сваёй справы і вялікая ахвота працаваць.

Школьнікаў здзівіў напружаны графік губернатара: працоўны дзень пачынаецца ў 7.40, а завяршаецца ў раёне 20.00, пры гэтым субота не адносіцца да ліку выходных.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру