У міліцыю звярнуўся прадстаўнік стаматалагічнай клінікі, які распавёў, што нехта пашкодзіў тры колы ў іх машыне. Прычым у гэты час у аўтамабілі знаходзіўся кіроўца, але нічога не заўважыў, паведамляе сталічная міліцыя.

Праваахоўнікі высветлілі, што колы прабіў 42-гадовы жыхар Мінскай вобласці. Яго неўзабаве затрымалі.

Мужчына распавёў аператыўнікам, што нядаўна скарыстаўся платнымі стаматалагічнымі паслугамі гэтага медыцынскага цэнтра, а ўсяго праз пару дзён зубныя пломбы «прыйшлі ў непрыдатнасць».

Ён пакрыўдзіўся і пашкодзіў тры колы таго аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0