Жыхар Аляксандр Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.

14 студзеня суддзя Кастрычніцкага раёна Ілля Белавус аштрафаваў Аляксандра Дуброўскіх на 30 базавых велічынь (810 рублёў) за ўдзел у мінскіх акцыях супраць інтэграцыі.

Паводле Паўла Левінава, пазней Дуброўскіх прыйшоў да суддзі Белавуса, каб забраць копію пастановы, але быў затрыманы і асуджаны ўжо судом Віцебскага раёну на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Што здарылася ў кабінеце суддзі і паводле якога артыкулу асудзілі Дуброўскіх, пакуль невядома. Але ў ізалятары часовага ўтрымання праваабаронцу паведамілі, што Дуброўскіх «сядзіць за хуліганку» і будзе вызвалены 1 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру