Медыкі ў касцюмах хімабароны забралі з пецярбургскага аэрапорта пасажыра, які быў на адпачынку ў Кітаі. У яго высокая тэмпература, паведамляе Фонтанка.

Забіралі пасажыра праз службовы ўваход злева ад тэрмінала, у касцюмах хімабароны быў кіроўца і лекар. Як паведамілі суразмоўцы выдання «Доктор Питер», пасажыра павезлі ў клінічную інфекцыйную бальніцу імя Боткіна, пацверджанага дыягназу яшчэ няма, але ў яго высокая тэмпература. Вядома, што ў Пецярбург ён прыехаў з Кітая.

Новы каронавірус 2019-nCoV забіў у Кітаі ўжо дзевяць чалавек, у краіне 440 выпадкаў заражэння. Ва ўсіх пацярпелых аднолькавыя сімптомы: высокая тэмпература, праблемы з дыханнем і кашаль. Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што новы вірус мог перадацца да чалавека ад жывёл, як свіны і птушыны грып.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру