Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што яго адміністрацыя плануе ўвесці абмежаванні на паездкі ў ЗША для грамадзян некаторых краін.

У кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім горадзе Давос Трамп заявіў, што плануе дадаць новыя краіны ў абноўленую версію абмежаванняў на паездкі. Ён не паведаміў, якія краіны будуць дададзеныя.

Цяпер падобныя абмежаванні дзейнічаюць для грамадзян Ірана, Лівіі, Самалі, Сірыі і Емена, Венесуэлы і Паўночнай Карэі.

Раней Politico паведамляла, што адміністрацыя Трампа можа абмежаваць уезд грамадзянам яшчэ сямі краін у ЗША. У меркаваным спісе ёсць і Беларусь.

Спіс краін яшчэ не канчатковы і можа быць зменены, але зараз журналісты называюць Беларусь, М'янму, Эрытрэю, Кыргызстан, Нігерыю, Судан і Танзанію.

Праект, які разглядаецца адміністрацыяй Трампа, накладзе іміграцыйныя абмежаванні на сем краін, але гэта не азначае, што ўезд будзе забаронены ўсім грамадзянам гэтых краін. Абмежаванні могуць прымяняцца толькі да пэўных чыноўнікаў, ці, напрыклад, да некаторых тыпаў віз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0