Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што для Украіны цяпер — вельмі зручны момант для ўступлення ў Еўрапейскі Саюз пасля выхаду Вялікабрытаніі з блока, паведамляе Європейська правда.

Пра гэта ён заявіў падчас свайго выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

«Мы бачым сваю будучыню ў ЕС. Што павінен зрабіць ЕС? Проста ўзяць Украіну ў ЕС, гэта вельмі складаныя рэчы, хоць гэта вельмі простыя рашэнні. Мы падпісалі пагадненне аб асацыяцыі, мы падтрымліваем курс у ЕС, але мы павінны разумець, што не толькі Украіна павінна і хоча ў ЕС. Многія краіны ЕС нас падтрымліваюць і бачаць будучыню Украіны ў ЕС побач з сабой, як раўнапраўнага партнёра. Але Еўрапейскі Саюз, некаторыя краіны ЕС, таксама павінны хацець прыцягнуць Украіну ў ЕС», — сказаў Зяленскі.

«Пытанне не ў тым, калі мы будзем у ЕС. Пытанне — які статус будзе ў Украіны ў ЕС, якое будзе стаўленне да нашай краіны. Стаўленне як да магутнага гульца, як да краіны, якую паважаюць, або на якую глядзяць зверху ўніз? І мне здаецца, што цяпер вельмі зручны момант. Адна вялікая краіна зрабіла exit, магчыма для Украіны прыйшоў час зрабіць enter», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру