handball.by

handball.by

Нашым гандбалістам, каб трапіць у топ-8 чэмпіянату Еўропы і захавання шанцаў на алімпійскую кваліфікацыю неабходна было перамагаць аўстрыйцаў, якіх, у сваю чаргу, задавальняла і нічыя.

Беларусы згулялі ўнічыю 36:36. Прычым на апошняй секундзе суддзі адмянілі гол беларусаў. У канцы матча таксама было нямала момантаў, дзе выклікала пытанні праца суддзяў. 

Таксама трэба дзеля справядлівасці сказаць, што беларусы ў другой палове другога тайма вялі +4, але не здолелі даціснуць супернікаў. 

Група 1: Іспанія — 9, Харватыя — 9, Нямеччына — 4 (4 гульні), Аўстрыя — 3, Беларусь — 3, Чэхія — 0 (4).

Сёння вечарам гуляюць Нямеччына і Чэхія. Беларусь знаходзіцца ніжэй за Аўстрыю, бо ў тых лепшая розніца мячоў. У Аўстрыі мінус 17, у нас мінус 22. Гэта наступствы бяззубай гульні супраць немцаў і ў другім тайме супраць іспанцаў.

У выніку на ЧЕ (з улікам вынікаў другой групы), у нас будзе 9-е ці 10-е месцы.

У перадалімпійскі кваліфікацыйны турнір беларусы не трапляюць.

У паўфінал з нашай групы выйшлі Іспанія і Харватыя, Нямеччына згуляе ў матчы за 5-е месца.

На ЧЕ беларусы выйгралі тры матчы (Сербія, Чарнагорыя, Чэхія), прайгралі ў трох (Харватыя, Нямеччына, Іспанія). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0