Міністрам культуры Расіі стала Вольга Любімава, і яна хутка прыцягнула ўвагу карыстальнікаў інтэрнэту. Але іх зацікавілі зусім не факты з яе біяграфіі, а фатаграфія, на якой, як лічаць у інтэрнэце, новы расійскі міністр. Надпіс на яе футболцы спарадзіў дыскусію пра асобу новага міністра.

У карыстальнікаў сеткі розныя асацыяцыі з гэтай футболкай. Так, палітыку Аляксею Навальнаму яна нагадала вядомы анекдот пра міністэрства культуры.

Некаторыя звярнулі ўвагу на стары блог Любімавай у «Жывым журнале», а менавіта на допіс, апублікаваны 11 гадоў таму: у ім цяперашні міністр прызнаецца, што яна — «ні халеры не культурны чалавек».

Любімава раней працавала на тэлебачанні, у тым ліку на канале «Культура». Таксама ў 2018 годзе яна ўзначаліла дэпартамент кінематаграфіі міністэрства культуры. Любімава курыравала выдачу пракатных пасведчанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0