Банер інтэрнэт-сэрвісу з інфармацыяй пра гадаванцаў, зніклых або знойдзеных у Мінску, з'явіўся на партале 115.бел.

Калі пстрыкнуць на банер, адкрываецца раздзел «Згубленыя і знойдзеныя жывёлы» сайта «Фаўна горада».

Любы карыстальнік можа пакінуць звесткі пра згубленага або знойдзенага гадаванца з фатаграфіяй і указаннем месца, дзе жывёла знаходзіцца зараз ці дзе яе бачылі ў апошні раз. Ёсць поле для кантактаў. Тэрмін дзеяння заяўкі — месяц пасля публікацыі. Заяўкі праходзяць мадэрацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0