Двое грамадзян Беларусі сёння былі дэпартаваныя з Турцыі на радзіму. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны.

На радзіму былі дэпартаваныя два беларусы, якіх МУС Турцыі называе «баевікамі-тэрарыстамі».

11 лістапада 2019 года Турцыя пачала праграму рэпатрыяцыі замежнікаў, якія былі затрыманыя як меркаваныя байцы Ісламскага дзяржавы. І маюць намер выслаць, нават калі ўлады гэтых краін анулююць грамадзянства.

Тады ж прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заяўляў, што ў турмах утрымліваецца 1201 такі зьняволены.

Па дадзеных МУС Турцыі, з іх на гэты момант за межы краіны ужо даслана 195 замежнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0