Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падпісала прыняты парламентам закон аб выхадзе краіны з Еўрапейскага саюза, тым самым пацвердзіўшы, што брэксіт адбудзецца 31 студзеня, паведамляе BBC.

Законапраект цяпер стаў законам, і ён пацвярджае выхад Брытаніі з ЕС 31 студзеня.

Падпісанне каралевай законапраекта лічыцца фармальнасцю. Як правіла манарх падпісвае ўсе законы, ухваленыя парламентам.

У адпаведнасці з планам прэм'ера Борыса Джонсана, ухваленым парламентам у снежні мінулага года, Брытанія павінна афіцыйна пакінуць Еўрасаюз 31 студзеня а 11 гадзіне вечара.

Еўрапарламент прагаласуе па пытанні згоды на выхад 31 студзеня. Чакаецца, што еўрадэпутаты ўхваляць ужо прынятую брытанскім парламентам здзелку з ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0