Пажар у вёсцы Астравецкага раёна ўчыніў адзін з жыхароў — мужчына падпаліў кватэру па савеце «галасоў», паведамляе БелТА.
У бальніцу з апёкамі былі дастаўлены два браты. Аднаму — 53 гады, другому — 49 гадоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, старэйшы са сваякоў у адным з пакояў жылога памяшкання абліў падлогу, столь, мэблю і сцены бензінам і маторным маслам, пасля чаго здзейсніў падпал.
Дзіўныя дзеянні мужчына патлумачыў тым, што пасля спынення ўжывання спіртных напояў ён стаў чуць галасы. Яны не толькі заклікалі яго змагацца з прысутнай у доме нячыстай сілай, але і падказвалі, як гэта зрабіць.