Мінскі аўтазавод выпусціў перонны аўтобус новага пакалення — МАЗ 271. Шатл прадставілі ў аэрапорце Барыспаль.

Новы шатл атрымаўся велізарным: даўжыня — 14,48 метра, шырыня — 3,19, а вышыня — 3,25. У салоне можа ўмясціцца да 112 чалавек. Унутр можна трапіць праз двухстворкавыя дзверы — па тры з кожнага боку. Пры пасадцы спрацоўвае сістэма кнілінга, і падлога нахіляецца. Для людзей у інваліднай калясцы прадугледжаны трап.

Выхлапная труба выведзена на абодва бакі аўтобуса, але пры адкрыцці дзвярэй труба з гэтага боку блакуецца. Тым самым выхлапныя газы выходзяць праз трубу з процілеглага боку, што дазваляе пасажырам дыхаць чыстым паветрам.

Сядзенняў для пасажыраў усяго восем. Пры жаданні на заводзе могуць паставіць дадатковыя рады, хоць цяпер аэрапорты схіляюцца да стаячых месцаў. У салоне шмат святла за кошт вялікіх вокнаў, а ўвечары ўключаецца святлодыёдная падсветка.

Навінку паказалі ў аэрапорце Барыспаль. У найбліжэйшыя паўгода сюды паставяць яшчэ пяць аўтобусаў МАЗ 271.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0