22 студзеня Максім Чумачэнка вылецеў з Нью-Ёрка рэйсам «Аэрафлоту», які накіроўваўся ў Маскву. Там у мужчыны была кароткая перасадка на наступны самалёт да Сафіі. Максім узяў з сабой гадаванцаў — трох кошак пароды амерыканскі калар-пойнт. Падчас транспарціроўкі дзве з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы і памерлі, а яшчэ ў адной ветэрынар дыягнаставаў абмаражэнне, паведамляе baza.io.

Пасля пасадкі ў Шарамеццеве пасажыр, які ляцеў тым жа рэйсам, сказаў мужчыну, што яго котак шпурляюць на разгрузцы. Тады Максім, які аплаціў паслугу прыёрыці-білета, пабег да стойкі і спытаў у прадстаўнікоў авіякампаніі, дзе яго жывёлы і чаму яго груз у адпаведнасці з правіламі не абслужылі адным з першых.

Максім атрымаў ад супрацоўнікаў склада дзве паламаныя пераноскі з катамі.

У выніку прадстаўнікі «Аэрафлота» папрасілі прабачэння ў Максіма, а ён пакінуў заяўку на скаргу і ў суправаджэнні супрацоўнікаў прайшоў на наступны рэйс.

Акрамя таго, мужчыну дазволілі ўзяць у салон дзвюх котак. Але выратаваць іх ужо не ўдалося: адна памерла проста ў самалёце, а другая — пазней, на стале ў ветэрынара. Згодна з папярэднім заключэннем гадаванцы загінулі ад унутранага кровазліцця, якое справакавалі траўмы, атрыманыя пры транспартоўцы. У трэцяй кошкі, якая ляцела трансферам, ветэрынар дыягнаставаў абмаражэнне.

Кошка, якая выжыла, але атрымала абмаражэнне.

Кошка, якая выжыла, але атрымала абмаражэнне.

Пасажыр лічыць, што кампанія павінна самастойна ініцыяваць крымінальную справу па артыкуле «жорсткае абыходжанне з жывёламі» і разабрацца з работнікамі, адказнымі за гібель яго кошак. Калі «Аэрафлот» гэтага не зробіць, Чумачэнка абяцае сам пайсці ў паліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0